Уся мая Індыя

У Варанасі на вялікіх вогнішчах паляць людзей і сотні разявакаў прыходзяць паглядзець на гэта. Мэтро ў Мумбаі асобнае: для мужчынаў і жанчынаў, — а на залатых пляжах Гоа кожны дзень тысячы пятак перамолваюць белы песок. З краіны, адкуль вяртаюцца, але назад усё роўна хочацца, здымкі Каці Безмацерных.


Аўтобусам па сонечнай Карнатацы праехацца - цуд


Белы на аўтобусным прыпынку


Акно майго таннага пакоя за 2 даляры суткі, Хампі, Карнатака


Палац у Майсуры, Карнатака, Паўднёвая Індыя


На вуліцы Бамбея


Паўднёвая Індыя, Карнатака


Разглядаць людзей у бамбейскім метро


Мужчынскі вагон гарадзкога цягніка, Бамбей, штат Махараштра, Цэнтральная Індыя


У Бамбеі


Хампі, улюбёнае мястэчка белых турыстаў


Пляж Гоа, Арамболь, дзе каровы шпацыруюць


Быць забітым какосам - звычайная сьмерць у Індыі


Пляж Гакарны, адно з улюбёных месцаў эўрапейскіх нэахіпі і музыкаў, Карнатака


Горад малпаў Хампі, штат Карнатака, Паўднёвая Індыя


Хампі, Карнатака, Паўднёвая Індыя


У Гоа больш няма голенькіх хіпі, а ёсьць шмат кафэшак і шопінг


Сьвяшчэнны індуісцкі горад Варанасі. Штат Утар-Прадзеш, Паўночная Індыя


Бедны бамбейскі квартал


Замест Новага году у Варанасі было індуісцкае сьвята


Мястэчка Уна, Гуджарат


У старажытным храме, Хампі, штат Карнатака


Небагаты бамбейскі квартал


Краіна кветачных гірляндаў


Гандряр, што джазавы музыка на выгляд. Гуджарат, Ахмедабад


Жаночы вагон бамбейскага мэтро


Ганга!!!


Самалётам у Індыю, праз Арабскія Эміраты

«Гэта ж Мека альтэрнатыўнага мэйнстрыма... Ямайка для інтэлігенцыі...», — кажуць маладыя эўрапейцы і зноў і зноў набываюць квіткі на самалёты/паромы/параходы і лятуць, едуць цягнікамі/роварамі/стопам у Індыю.

ПРА АЎТАРА

Polly / Кацярына Безмацерных

Некалькі месяцаў таму вярнулася з падарожжа па Індыі. За 2 месяцы пасьпела наведаць чатырнаццацімільённы Мумбаі, радзіму Махатмы Гандзі неспакойны Гуджарат, індуіскі Ватыкан Варанасі і дахалеры іншых месцаў. За час падарожжа зьведала ўсе віды мясцовага транспарту, уключаючы лодкі і аўтаспын. Цяпер падумвае аб паўторным візіце ў Індыю.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0638 seconds.