У менскім інтэрнаце павесіўся студэнт-мэдык з Аўстрыі

Першакурсьнік БДМУ быў знойдзены ўчора ўвечары ў ванным пакоі інтэрнату ўнівэрсытэта. Суседзі па пакоі адшукалі таксама перадсьмяротную нататку іншаземца.

 

Як паведамляе БелТА, аўстрыйскага студэнта, які навучаўся на першым курсе Беларускага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэту, знайшлі суседзі па пакоі. Ён павесіўся ў ванным пакоі, замацаваўшы вяроўку на трубе.

Студэнт пакінуў перадсьмяротную нататку на замежнай мове, зьмест якой не раскрываецца.

Справаю занялася пракуратара Маскоўскага раёну Менску.

Паводле дадзеных Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, Беларусь шмат гадоў зьяўляецца адным зь лідэраў па колькасьці самагубстваў. Найбольшая колькасьць суіцыдаў у апошнія гады рэгіструецца ў Магілёўскай вобласьці.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0597 seconds.