Лявон Вольскі ідзе ў народ

Усе мы час ад часу мроім пра тое, каб на адзін вечар зьмяніць прафэсію, нават любімую.

7 лютага на адзін вечар вядомы музыка Лявон Вольскі стане бармэнам страўні «Камяніца».

 

У межах акцыі ён будзе абслугоўваць кліентаў, а таксама прадстаўляць свае новыя праекты: CD/DVD «Такога няма нідзе» і навагоднюю казку «Аднойчы ў Барахляндыі». Апошнюю падчас імпрэзы можна будзе паглядзець на вялікім экране.

«Як казаў нехта вельмі разумны, артысты павінны быць бліжэй да народу, асабліва ў такой маленькай краіне, як наша. Хачу наліць, пагаварыць і можа пачуць нейкія нечаканыя гісторыі, — кажа Вольскі. — Ну і разьлічваю падзарабіць на чаявых. Нам у вёсцы якраз трэба новы плот пабудаваць».

Сэансы пачынаюцца а 15-й і а 18-й гадзіне. Уваход па папярэдняй замове па тэлефоне (017) 294 51 24.

17:30, 04/02/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0698 seconds.