Карэйцам прапанавалі ісьці дадому і рабіць дзяцей

Кожны месяц чыноўнікі паўднёвакарэйскага ўраду вымушаныя будуць сыходзіць з працы роўна ў сем і ні на хвіліну пазьней. Вольны ад дадатковай працы вечаровы час ім настойліва прапануецца патраціць на падвышэньне ўзроўню нараджальнасьці ў краіне. Прасьцей кажучы, карэйцаў заклікаюць неадкладна рабіць дзяцей.

Інавацыйны мэтад выпраўленьня дэмаграфічнай сытуацыі ў Паўднёвай Карэі нядаўна прапанавала Міністэрства аховы здароўя, дабрабыту і сям’і, перадае BBC. Было абвешчана, што кожны месяц сьвятло ва ўсіх офісах ведамства будзе вылучацца, каб абавязаць яго супрацоўнікаў не затрымлівацца ў гэты дзень на працы.

Чыноўнікам рэкамэндуецца выкарыстаць вольны час на тое, каб, ні больш ні менш, рабіць дзяцей.

Паўднёвай Карэя мае адзін з самых нізкіх у сьвеце ўзроўняў нараджальнасьці, нават ніжэйшы, чым у суседняй Японіі. Таму павялічэньне колькасьці немаўлят — адна з прыярытэтных задач цяперашняга ўраду.

Міністэрства аховы здароўя ў жарт ужо называюць «Міністэрствам сватаваньня», бо яно спрабуе быць у авангардзе вырашэньня дэмаграфічных праблем. Так, чыноўнікі з двума і большай колькасьцю дзяцей атрымліваюць дадатковыя бонусы, а тыя супрацоўнікі міністэрства, што яшчэ не абзавяліся сям’ёй, рэгулярна і настойліва запрашаюцца на рамантычныя сустрэчы, якія мусяць фарсіраваць працэс стварэньня карэйскіх ячэек грамадзтва.

Крытыкі, аднак, сьцьвярджаюць, што Міністэрства займаецца зусім ня тым, бо ўвагу трэба засяродзіць на скарачэньні выдаткаў па выхаваньні дзяцей і атрыманьню адукацыі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0853 seconds.