Не трансьлюеш Уга Чавэса — тэлеканал закрываюць

Кабэльныя тэлеканалы Вэнэсуэлы абвінавачваюцца ў парушэньні новых правілаў вяшчаньня, якія абавязваюць трансьляваць выступы прэзыдэнта. Правайдэры пад ціскам уладаў зачынілі шэраг тэлеканалаў, якія не трансьлявалі суботні выступ Чавэса на мітынгу.


Выява Reuters

Кіраўнік дзяржаўнага агенцтва па тэлевяшчаньню Дыясада Кабэла (Diosdado Cabello) заявіў, што ніводзін канал ня мае права парушаць закон, паведамляе Associated Press. Апроч таго дзяржчыноўнік абвінаваціў незалежныя тэлеканалы ў тым, што тыя па абедзе круцяць тэлесэрыялы замест праграмаў для дзяцей, як тое прадугледжана правіламі вяшчаньня.

Аналітыкі сьцьвярджаюць, што такімі дзеяньнямі вэнэсуэльскія ўлады хочуць абмежаваць працу незалежных тэлеканалаў напярэдадні выбараў на фоне росту незадаволенасьці з-за інфляцыі, злачыннасьці і недахопу электраэнэргіі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0705 seconds.