Пяцёра адчайных журналістаў год будуць даведвацца навіны толькі праз сацыяльныя сеткі

Радыёжурналісты з Канады, Францыі, Бэльгіі і Швэйцарыі адважыліся на цікавы экспэрымэнт. Яны год пражывуць у сельскай глыбінцы ў Францыі, падтрымліваючы сувязь з навакольным сьветам толькі праз Twitter і Facebook, каб высьветліць, ці будуць яны ў курсе падзеяў сьвету без звычайных камунікацыяў.

 

Падобны экспэрымэнт ладзіўся ў 2000-м дзядзькам пад прозьвішчам DotComGuy. Тады ён плянаваў год пражыць, не выходзячы з дому і камунікуючы толькі празь Сеціва. Усё неабходнае для жыцьця ён замаўляў празь інтэрнэт, але задума не зрэалізавалася — якраз адбыўся крах «доткомаў», і спонсары адмовіліся ад праекту.

У новым экспэрымэнце журналісты хочуць высьветліць, ці насамрэч сацыяльныя сеткі могуць быць адзінай крыніцай інфармацыі пра падзеі ў сьвеце. На працягу году пяцёра журналістаў ня будуць наведваць інфармацыйныя сайты, а ўсе навіны будуць чэрпаць толькі з Twitter і Facebook. Свае ўражаньні ўдзельнікі экспэрымэнту абяцаюць выкладаць у супольным мікраблогу.

Паводле Tech Crunch

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0692 seconds.