Галасаваньне за лепшых музыкаў году Ultra-Music Awards

Сайт Ultra-Music.com падводзіць музычныя вынікі 2009 году і прапануе ўсім жадаючым прыняць актыўны ўдзел у гэтым. Галасаваньне за Ultra-Music Awards’2009 будзе праходзіць у наступных намінацыях: «Гурт году», «Лепшы альбом году», «Лепшая песьня году», «Лепшы беларускі альбом году», «Лепшая беларуская песьня году». Пераможцаў абіраюць прыхільнікі.

 

3 сьнежня пачаўся першы этап галасаваньня, у якім кожны можа прапанаваць ад 1 да 10 прэтэндэнтаў па кожнай намінацыі. Для гэтага дастаткова толькі пакінуць паведамленьне на форуме з сваім сьпісам.

Па выніках першага этапу будуць адабраныя выканаўцы і альбомы, які найчасьцей згадваюцца, пасьля чаго будуць складзеныя сьпісы з 10 прэтэндэнтаў па ўсіх намінацыях. У пачатку студзеня 2010 году пачнецца другі этап галасаваньня, вынікі якога і вызначаць пераможцаў.

Штогадовае апытаньне праводзілася сайтам Ultra-Music на працягу трох гадоў — з 2002 па 2004. Галасаваньне праходзіла больш чым у 20 намінацыях, а вынікі вы можаце паглядзець у архіве сайта. У наступныя гады апытаньне на праводзілася, і толькі ў 2009 годзе было вырашана ўзнавіць яго, але ў скарочаным, па колькасьці намінацый, фармаце. Пераможцаў, як і раней, абіраюць прыхільнікі музыкі.

Усе падрабязнасьці пра Ultra-Music Awards’2009 і старонка галасаваньня па адрэсу http://ultra-music.com/uma.

Slaver 12:00, 04/12/2009 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1521 seconds.