Open Space прэзэнтаваў відэа і рыхтуе да выпуску новы альбом

У Сеціве зьявілася live video гурта Open Space на песьню Stalemate. Запіс зроблены ў час выступа гурта на жнівеньскім фэстывалі фэервэркаў «Навальніца» і разам зь іншымі новымі песьнямі ўвойдзе ў чарговы альбом Open Space.

«Нам спадабалася ідэя запісу канцэрту з „жывым“ гукам, — камэнтуе басіст гурта Сева Маслаў. — Таму фэстываль і выступ перад шматтысячным натоўпам прыйшоўся вельмі дарэчы. Вядома, было крыху страшна — усё ж такі адзін дубль і ніякіх шанцаў на памылку, але пасьля першых нот і цудоўнага гуку нашы падазрэньні адразу зьніклі».

«Як мы любім паўтараць — толькі на жывым выступе вы можаце пачуць сапраўдных Open Space, — тлумачыць фронтмэн гурта Віталь Маціеўскі. — Было хвалююча выступаць перад шматтысячнай натоўпам, але мы лічым, што выйшла крута».

У дыскаграфіі Open Space дэма-EP «Wake Up» 2007 году і міні-альбом «Beautiful» 2008-га — усе песьні даступныя для вольнага спампоўваньня з сайту каманды. На падыходзе — новы альбом. Відэа на Stalemate у бліжэйшыя дні зьявіцца і на экранах музычных тэлеканалаў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0652 seconds.