16-гадовая аўстралійка адправілася ў кругасьветку
Аўстралійская школьніца паспрабуе ў адзіночку ажыцьцявіць кругасьветнае плаваньне пад парусам. Сёньня раніцай яхта Ella’s Pink Lady, якой кіруе 16-гадовая Джэсыка Ўотсан, пакінула сіднейскую гавань і ўзяла курс на захад. Мяркуецца, што плаваньне працягнецца 8 месяцаў.
«Заўтра я зьбіраюся ўстаць і адправіцца ў кругасьветнае плаваньне», — напісала ўчора ў сваім блогу Джэсыка, якая займаецца парусным спортам з 9 гадоў. Школьніца зьбіраецца і надалей распавядаць аб сваім плаваньне праз блог.
Кругасьветнае плаваньне было пастаўленае пад пагрозу
Джэсыка спадзяецца стаць самая юнай спартсмэнкай, якая праходзіла адлегласьць у 21 тысячу марскіх міль. Яе вандроўка пройдзе па Паўднёвым паўшар’і. Ад Новай Зэляндыі дзяўчына зьбіраецца дайсьці да берагоў Паўднёвай Амэрыкі, пасьля чаго праз Атлянтычны акіян яна плянуе вярнуцца ў Сідней.
Нядаўна