Прылады для чытаньня лічбавых кніг выходзяць зь ценю

Электронныя кнігі па-ранейшаму мала папулярная рэч у аматараў чытаньня, але ў адзін цудоўны дзень гэта прыстасаваньне можа стаць нормай жыцьця.


Фота з сайта www.bookeen.com

Каму як, а вось для пэрыядычнай прэсы, якая ўсё больш паглыбляецца ў крызыс, электронная кніга можа стаць сапраўдным выратаваньнем. Зь інструмэнта для банальнага гартаньня электронных копій шматстаронкавых фаліянтаў у мэтро, e-reader, як завуцца яны па-ангельску, рызыкуе ператварыцца ў падпісны каталёг з мноствам нечаканых функцыяў.

Адна французская фірма ўжо выкарыстоўвае e-reader’ы для продажу карыстальнікам электронных кніг сваіх коміксаў. Сыстэма завецца Ave! і мае посьпех, кажа прадстаўнік кампаніі Элісан Рэбэр:

«З дапамогай электронных кніг мы імкнемся распаўсюдзіць нашы коміксы сярод шырэйшага кола чытачоў і ў выніку выйсьці на міжнародны ўзровень».

Пэрыядычныя часопісы і газэты, нават бясплатны кантэнт ад Google могуць атрымліваць выгаду ад продажу тэкстаў праз запампоўваньні.

E-reader паступова пазбаўляецца ад хібаў, якія непазьбежна перадаліся яму праз «кампутарнае» паходжаньне гэтага прыстасаваньня. Ён ужо навучыўся імітаваць рэальную паперу, шукаць словы ва ўсталяваным слоўніку, дазваляць камэнтаваць дакумэнты, мяняць шрыфты. Апошняе вельмі карысна для людзей з аслабленым зрокам.

Асноўны недахоп электронных кніг дагэтуль палягае ў тым, што яны яшчэ далёка ня танная рэч. Папяровая кніга дагэтуль больш даступная забава. Гэты факт, а таксама канкурэнцыя з боку смартфонаў і нэтбукаў можа сапсаваць радужнае будучае электронных кніг.

Паводле BBC

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0575 seconds.