«Менск. Партрэт»: адчыняецца фотавыстава Аляксея Мацюшкова

У фотагалерэі «Zнята» 20 жніўня — 17 верасьня будзе працаваць фотавыстава, прысьвечаная Менску. «Наш горад такі, якім мы яго бачым. Нічога ні дадаць, ні адняць. Людзі, машыны, дамы, усьмешкі, сьлёзы, крыкі радасьці й нянавісьці. Усё гэта разам — Менск», — кажа аўтар выставы Аляксей Мацюшкоў.

«Вось ужо дзесяць год я спрабую напісаць партрэт Менску, і разумею, што раблю толькі першыя накіды. Зараз галоўнае не сфальшывіць, не аступіцца. Не паддацца спакусе прыфарбаваць тут ці прапусьціць там. Фатограф-рэпарцёр павінен бачыць Менск такім, які ён ёсьць».

Аляксей Мацюшкоў нарадзіўся ў 1982 годзе ў Менску. Скончыў Менскі тэхналягічны тэхнікум па спэцыяльнасьці «Фатаграфія» і Інстытут сучасных ведаў па спэцыяльнасьці «Журналістыка». Прафэсійную дзейнасьць як навінавы фатограф пачаў у газэце «Знамя Юности». Потым працаваў у агенцыі БелТа, газэтах «Комсомольская правда в Беларуси», «Железнодорожник Белоруссии», «Московский комсомолец в Беларуси», а зараз працуе ў штотыднёвіку «Обозреватель». Таксама актыўна супрацоўнічае зь вядучымі рэспубліканскімі выданьнямі, міжнароднымі агенцыямі «Agency France-Press», «FotoXpress», «RosFoto».

 

Адкрыцьцё выставы пройдзе 20 жніўня а 19:00 ў фотагалерэі «Zнята» (заля кінатэатру «Цэнтральны», пр-т Незалежнасьці 13). Час працы: 12:00 — 23:00 штодня. Уваход вольны.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0655 seconds.