Office мяняе «Парадыгму»
Сродкаў для працы з тэкстамі на беларускай мове стала болей. Распрацоўшчыкі папулярнай праграмы для праверкі правапісу «Літара» абвясьцілі пра выхад новага дадатку да пакету Microsoft Office — праграмы «Парадыгма», якая дазваляе адным клікам пазнаёміцца з усімі формамі слова і правільным націскам у любой з гэтых формаў.
Пад такой мудрагелістай назвай хаваецца электронны слоўнік з сотнямі тысяч словаформаў. Ён дазваляе праскланяць\праспрагаць і іншым чынам зьмяніць слова. Зрабіць гэта можна літаральна адным клікам пасьля спампоўкі і ўстаноўкі «Парадыгмы».
«Праграма праверкі арфаграфіі, гэта толькі арыенцір для карыстальніка, які прымушае яго засумнявацца, палезьці ў слоўнік, адпаведную даведку для сябе зрабіць, — распавёў Нашай Ніве стваральнік праграмы Фёдар Піскуноў. — Таму зьявілася ідэя, каб праверка арфаграфіі і слоўнік з даведкамі былі ў комплексе — гэта ж натуральна».
«Парадыгма», на жаль, працуе толькі з Microsoft Word 2000–2003 (2007 застаўся
Між іншым, абвешчана пра выхад абноўленай (ліпень 2008) вэрсіі праграмы для праверкі арфаграфіі Літара. Спампаваць «Парадыгму» і «Літару» можна на сайце распрацоўшчыкаў праграм пасьля рэгістрацыі.
Камэнтары
па мойму якраз такі моцна абмяжоўвае)
Ах... :(
Яшчэ больш беларускамоўных праграмаў, якія - як і Белазар ды іншыя - не патрымаюць Unicode... Такім чынам выключаюць усіх замежнікоў, якіх родная мова ня пішацца кірыліцамі... хочаце, што больш замежнікаў размаўлялі па беларуску? Тады просіце ў вашых праграмістаў абавязкова карыстацца Unicode!
Патлумачэньне:
Людзі, якіх родная мова ня пішацца кірыліцамі, не могуць выбраць ні рускую ні белакускую мову як "мова для праграмаў, якія не патрымліваюць Unicode"... (Control Panel > Regional and Language Settings). Таму, калі праграма не патрымае Unicode, замест кірыліцы будзе літары іншай мовы, напрыклад нямецкай - ў выніку бачны толькі сьмецьце :(
Параю і апублікаваць крыніцы як Open Source, тыя праграмы ж не камерцыйня, наадварот, дзеля ідэалу... Калі былі б Open Source, замежныя праграмісты напрыклад ўжо даўна паправілі бы гэткія праблемы. І ўвогуле, праграмы ў шмат лепей, калі іх робіць тусоука, не проста адзін чалавек. Нахай жыве беларуская мова...
P.S.
Калі тут праграмісты, якія зразумеюць праблематыку, і якія хочуць дапамагчы рабіць больш сучасных, больш якасных праграмаў для белмовы, пад ліцэнзямі Free Open Source, пішыце мне, калі ласка на tobias(сабачка)weihmann.se
Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.