Распачаўся прыём дакумэнтаў на завочнае аддзяленьне бакаляўрскіх праграмаў ЭГУ

Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт аб'яўляе пра пачатак прыёму дакумэнтаў на завочнае аддзяленьне бакаляўрскіх праграм ЭГУ.

Прыём дакумэнтаў ажыцьцяўляецца на наступныя бакаляўрскія праграмы:

  • Гісторыя Беларусі і культурная антрапалёгія;
  • Візуальны дызайн і мэдыя;
  • Культурная спадчына і турызм
  • Мэдыя і камунікацыя: Візуальная культура (кіно, тэлебачаньне, Інтэрнэт), Масавыя камунікацыі і журналістыка;
  • Міжнароднае права;
  • Паліталёгія і эўрапейскія даследаваньні;
  • Сацыяльная і палітычная філязофія;
  • Тэорыя і практыкі сучаснага мастацтва.

 Прыём дакумэнтаў на завочнае аддзяленьне бакаляўрскіх праграм ажыцьцяўляецца да 24 ліпеня 2009 г. (1-я плынь). Азнаёміцца з працэдурай прыёму і разгляду дакумэнтаў можна на сайце ЭГУ на старонцы «Правіла прыёму».

Прыём дакумэнтаў у межах другой плыні будзе праводзіцца  з 27 ліпеня па 21 жніўня.

Працэдура прыёму дакумэнтаў зьмянілася ў параўнаньні з папярэднімі гадамі.

Уні Вера 14:35, 18/06/2009 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0938 seconds.