На «Беларускай вечарыне» ў Маскве на сцэне знайшлося месца для абодвух беларускіх сьцягоў
У мінулую нядзелю, 14 чэрвеня, беларусы Масквы сабраліся ў клюб «Plan B» на «Беларускую вечарыну», арганізаваную Рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміяй «Беларусы Масквы» пры падтрымцы беларускай амбасады ў Расеі. На сцэне — сьцягі і песьні, у залі танцы і конкурсы, сярод гасьцей — Калдун. Як запальваюць беларусы ў Маскве — у фотарэпартажы.
Абяцаныя чарка і шкварка, хоць і не дармовыя, але ж былі. Адмыслова для вечарыны ў мэню дадаліся дранікі розных відаў (са сьмятанай, шкваркамі, салам ды кілбасой), а таксама журавінны морс ды квас.
Вядучая Натальля Кузьміна, вядомая як «кавэзэшніца» з каманды «ЧП», сыпала «нацыяналістычнымі» лёзунгамі: «Мы — беларусы! Мы — лепшыя! Нават у Маскве! Беларусы — яны і ў Маскве беларусы!»
Відаць, таму першы конкурс — па скубленьні бульбы — мужчыны ўспрынялі як палітычны, і два з трох удзельнікаў разгарнулі на сцэне сьцягі. Яўген —
Зладзілі і конкурс для дзяўчат — вырабіць выцінанкі. І тут ужо кожная праявіла майстэрства, перанятае ці то ад бабулі, ці то ад настаўніцы пачатковых клясаў падчас выразаньня сьняжынак.
Але, бадай, галоўным чыньнікам радасьці былі запрошаныя гурты — «Хуткі смоўж» і «Osimira». Дзякуючы ім, маскоўскія беларусы пасьпелі і паскакаць досыць, і таночкі павадзіць, і «Надзеньку» хорам пасьпяваць.
На «Беларускай вечарыне» быў заўважаны і Дзьмітрый Калдун. Але ён сьціпла назіраў за падзеямі
Пачатак традыцыі пакладзены. Чакаецца, што «Беларускія вечарыны» будуць праводзіцца цяпер рэгулярна, але наколькі часта — пакуль невядома.
Яшчэ фота зь беларускай вечарыны ў Маскве
Камэнтары
Прыкольна!
І Калдуну вялікі плюс за тое, што прыйшоў.
на апошнім здымку, дарэчы, 3-ці сакратар амбасады. хто б мог падумаць?
файная ў іх форма ў амбасадзе :)
уяўляеш, прыязджаеш у Маскву, заходзіш у сваю родненькую амбасаду, а там такія чувакі сустракаюць)
і з фоцікам :)
дык так і ёсьць )
і з фоцікам
там яшчэ, кажуць, недзе стоксаў бачна...
адсюль: http://kurt-bielarus.livejournal.com/735520.html?thread=6310688#t6310688
карацей, усе ўжо там)
Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.