Студэнты-мэтавікі цяпер будуць адпрацоўваць пасьля ВНУ як мінімум 5 гадоў

Згодна з новым указам прэзыдэнта Беларусі, студэнты, якія навучаюцца на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, будуць адпрацоўваць 2 гады па разьмеркаваньні плюс як мінімум 3 гады згодна дамове аб мэтавым навучаньні.

Як адзначыў у інтэрвію агенству БелТА намесьнік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Жук, паводле ўказу № 243 унесеныя зьмены ў правілы прыёму ў ВНУ і ССНУ.

Зьмены ва ўмовах прыёму абітурыентаў тычацца толькі тых, хто паступае на мэтавую падрыхтоўку.

«Павялічыўся тэрмін адпрацоўкі асоб, якія скончылі навучальныя ўстановы па мэтавым наборы. Ён будзе складацца з тэрміну працы па разьмеркаваньні ўсталяванага заканадаўствам (2 гады) і тэрміну працы па дамове, які вызначаны бакамі. Пры гэтым тэрмін працы па дамове для асобаў, якія скончылі ВНУ, усталёўваецца ня меней 3 год, для асоб, што скончылі ССНУ, — ня меней 1 году.Так што выпускнік ВНУ, які паступаў па мэтавым накіраваньні, агулам павінен будзе адпрацаваць 5 год, а выпускнік ССНУ — 3 гады», — растлумачыў Аляксандр Жук.

Па яго словах, тэрміны адпрацоўкі для выпускнікоў-бэджэтнікаў, якія ня мелі мэтавага накіраваньня, не зьмяніліся. Яны па-ранейшаму будуць вымушаныя адпрацоўваць 2 гады.

16:01, 14/05/09
Алесь Bezuher
Тут павінен быў быць банэр, але ў вас старая вэрсія Flash-player. Аднавіце яе, каб бачыць сымпатычную анімацыю ;)

Камэнтары

какава у 20:31, 15.05.09 #

згодна з...


Камэнтаваць могуць толькі аўтарызаваныя карыстальнікі.
Зарэгіструйцеся і ўвайдзіце на сайт, калі ласка.
 
In 0.374 seconds.