Целік ня ў модзе: большасьць маладых брытанцаў глядзяць кліпы на YouTube

Нядаўнія сацыялягічныя дасьледаваньні паказалі, што большая частка маладых людзей для прагляду музычных кліпаў карыстаюцца паслугамі відэахостынгу YouTube, адначасова паступова забываючыся на музычныя каналы кшталту MTV.

 

Згодна з дасьледаваньнем рынку ад кампаніі Ipsos MediaCT, 57% моладзі ва ўзросьце ад 15 да 24 год глядзяць кліпы на YouTube, супраць 56% тых, каго можна назваць аўдыторыяй TV.

Таксама, згодна з вынікамі дасьледаваньня, наведвальнікаў YouTube сярод тых, хто можа прылічыць сябе да пакаленьня Y, у два разы больш у параўнаньні зь іншымі ўзроставымі катэгорыямі. У той жа час, сем’і зь дзецьмі да 15 год збольшага глядзяць кліпы на па тэлебачаньню.

У любым выпадку, тэлебачаньне яшчэ дае фору Сеціву, калі разглядаць усю аўдыторыю, у тым ліку і дарослую.

Нагадаем, што ў пачатку сакавіка адміністрацыя YouTube заблякавала для наведвальнікаў зь Вялікабрытаніі відэакліпы велізарнай колькасьці выканаўцаў. Чыньнікам гэтага сталі фінансавыя спрэчкі паміж карпарацыяй Google (якой з 2006 гады належыць YouTube) і кампаніяй PRS, што прадстаўляе інтарэсы амаль 50 тысяч брытанскіх музыкаў.

47% апытаных Ipsos MediaCT падтрымалі меры, на якія пайшоў YouTube,а 28% заявілі, што кліпы можна было і не блякаваць. Яшчэ 25% нават не падазравалі аб канфлікце з PRS.

Пад час дасьледаваньня, праведзенага ў сакавіку 2009, Ipsos MediaCT вывучыла звычкі больш за 1500 насельнікаў Вялікабрытаніі.

Згодна з сацыялягічным дасьледаваньнем, праведзеным кампаніяй Pew Research Center у сакавіку 2007 года, большасьць інтэрнэт-карыстальнікаў глядзяць праз он-лайнавыя відэасэрвісы перш за ўсё навіны. Музыка, як і адукацыйнае відэа, займае ў рэйтынгу Pew Research Center толькі трэцяе месца.

Паводле BBC.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0671 seconds.