З рэгістрацыі на прафэсійна-псыхалягічныя сумоўі ў Беларусі стартавала ўступная кампанія-2009

Ад сёньня і да заканчэньня сакавіка абітурыенты маюць магчымасьць зарэгістравацца на прафэсійна-псыхалягічнае сумоўе ў беларускія ВНУ. «Прафсумоўе» было ўведзенае ў Беларусі ў мінулым годзе. Яго неабходна прайсьці, каб мець магчымасьць паступаць на тыя ж 10 гуманітарных спэцыяльнасьцяў, што і ў 2008 годзе.


«Хто ваш кумір?» — пыталіся ў патэнцыйных журналістаў на прафсумоўі 2008 году ў БДУ

У гэтым годзе сумоўе будзе адбывацца з 5 па 30 красавіка ў адпаведнасьці з графікамі, якія зацьвярджаюць ВНУ.

Прафэсійна-псыхалягічнае сумоўе неабходна праходзіць для паступленьня ў вышэйшыя навучальныя ўстановы на спэцыяльнасьці

  • «дзяржаўнае кіраваньне»,
  • «дзяржаўнае кіраваньне і права»,
  • «дзяржаўнае кіраваньне і эканоміка»,
  • «міжнародныя адносіны»,
  • «міжнароднае права»,
  • «правазнаўства»,
  • «эканамічнае права»,
  • «журналістыка»,
  •  «міжнародная журналістыка»,
  •  «мытнае справа».

У 2008 годзе 140 абітурыентаў з агульнай колькасьці 14132 чалавек не прайшлі прафэсійна-псыхалягічныя сумоўі.

Уні Вера 14:02, 05/03/2009 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0635 seconds.