16 сакавіка літаратурна-музычная імпрэза «Францыя ў сэрцы Беларусі»

Літаратурна-музычная імпрэза «Францыя ў сэрцы Беларусі» запрашае 16 сакавіка 2009 года ў 18.00 у Дом Дружбы (вул. Захарава, 28, ст. м. Плошча Перамогі).

У праграме: творы сучасных беларускіх літаратараў, натхнёных Францыяй і францускай культурай, пераклады, францускі танец, францускія і беларускія песьні ў перакладзе, выстава беларускіх коміксаў і многае іншае.

 

Чакайце арыгінальнага прачытаньня знаёмых і незнаёмых тэкстаў і зьдзіўляльных адкрыцьцяў! Вечарына пройдзе на дзьвюх мовах — беларускай і францускай. Дыялёг гэтых дзьвюх мілагучных моваў абяцае быць прыгожым і адметным. Ласкава запрашаем усіх цікаўных!

Удзельнікі праекту:

  • Францускі выдавец Іў Пруд’ом,
  • Перакладчык і прыватны выдавец Зьміцер Колас,
  • Пісьменьніца, крытык, аўтар шматлікіх паэтычных і празаічных зборнікаў, літаратурны аглядальнік газэты «Беларусь сегодня» Людміла Рублеўская,
  • Прафэсійны перакладчык, аўтар шматлікіх артыкулаў і рэцэнзій, дацэнт МДЛУ Леанід Казыра,
  • Літаратар, аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі, прозы і эсэ Леанід Дранько-Майсюк,
  • Паэтка, магістар мастацтвазнаўства, аўтар трох кніг, рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Валерыя Кустава,
  • Літаратар і крытык, аўтар некалькіх паэтычных кніг, рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Маладосць» Віка Трэнас,
  • Паэтка, арганізатар паэтычнага тэатра АРТ. С. Аксана Спрынчан,
  • Перакладчык, літаратар, пэрформэр, мастацтвазнаўца, аўтар зборнікаў культуралягічных эсэ Юрась Барысевіч,
  • Паэт, перакладчык, эсэіст, аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі і перакладаў, выкладчык БДУ Андрэй Хадановіч,
  • Магістар філялёгіі, выкладчык Дар’я Брыч,
  • Музыкант, гісторык, літаратар Яраш Малішэўскі,
  • Прафэсійная выканаўца, студэнтка МДЛУ Кацярына Сакоўская,
  • Рэжысёр, паэтка, студэнтка БДУКІ Алёна Беланожка,
  • Удзельніцы школы гістарычнага танцу «Залаты двор» Яна і Хрысьціна Шэляговіч,
  • Бард Вадзім Клімовіч,
  • Паэтка і перакладчыца Юлія Новік,
  • Сумесны тэатральны праект асацыяцыі Demain le Printemps (Францыя) і МГА Teatro (Беларусь)

Вечарына «Францыя ў сэрцы Беларусі» адбудзецца ў межах міжнароднага сьвята франкафаніі пры падтрымцы амбасады Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама Дома Дружбы.

Каардынатары праекту: Юлія Новік (тэл. +37529 5627427, +37529 3497398), Віка Трэнас(тэл. +37529 5607793, +37529 1354495).

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0738 seconds.