«Пачатак» — выйшаў дэбютны альбом рэпэра Vinsent’а

Любоўная й грамадзянская лірыка, сюррэалізм, сацыяльная пародыя — такой ёсьць тэматыка песень альбому. Усе тэксты да 15-ці ўлучаных у альбом трэкаў напісаў Vinsent, а над музычнай часткай працаваў шэраг таленавітых бітмэйкераў.

Над музыкай працавалі Explosive Beats, BeatCheat, Xenothermal, Max Korzh, DJ Dudar. Таксама ў альбоме прыняла ўдзел сьпявачка й VJ Першага музычнага каналу Воля Палюшык. Яна аздобіла некалькі песень пранікнёным жаночым вакалам.

Vinsent: «Гэта мая дэбютная праца. Было цікава запісваць альбом, працаваць з бітмэйкерамі. Напрыклад, Xenothermal зараз жыве ў Канадзе, зь ім сувязь падтрымлівалі праз Сеціва. Слухайце вершы, у іх ёсьць сэнс. Мяркую, што мой слухач — разьвітая, творчая асоба».

Альбом набыць можна ў музычных крамах і ў незалежных распаўсюднікаў; праз кур’ера ў Менску (тэл. 8029–8719042), празь інтэрнэт-краму www.knihi.net (дастаўка па ўсім сьвеце й Беларусі). Таксама на сайце выканаўцы можа спампаваць трэк «Адыходзяць караблі», да якога неўзабаве пачнуцца здымкі кліпу.

Чытайце таксама разгорнутае інтэрвію з Vinsent’ам «пра сябе, пра музыку і футбол» (сьнежань 2007-га).

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0589 seconds.