Vinsent прэзентаваў сінгл «Жывы» з новага альбому «Vir»

Vinsent магутна нагадвае пра сябе новай песняй «Жывы» і кліпам на яе. Трэк увойдзе ў новы альбом пад назвай «Vir».

«Мы радыя прадставіць першы сінгл з новага альбому. Кліп на песню „Жывы“ знялі рэжысёр Арцём Лобач і аператар Аляксандр Алейнікаў. Файна, што ў кліпе атрымалася адлюстраваць урбан, заняткі маладых людзей у горадзе. У нашым кліпе зняліся многія сучасныя маладыя і харызматычныя людзі. Яны дапамаглі адлюстраваць у відэа сэнс гэтае песні пра веру ў свае сілы, пра надзею, пра духоўную моц. Таксама гэты кліп у многім адлюстроўвае альбом „Vir“. Назва альбому гэта беларускае слова „вір“ ці беларускай лацінкай „vir“. Вір — гэта сімвал няспыннага руху, падзеяў вакол нас. Мне падаецца, альбом атрымаўся як той няспынны вір — хваля энэргіі, якая несумнеўна ўсё падхопіць і панясе наперад», – каментуе Vinsent.

Жывая прэзентацыя альбому Vinsent'а «Vir» адбудзецца 16 снежня ў мінскім клубе «Пляцоўка Хол». А 19 снежня Vinsent прэзэнтуе новы альбом у Лондане ў клубе «Theatre Delicatessen».

Падзеі ў сацыяльных сетках: vk і fb.

Паўнафарматны альбом «Vir» будзе прэзентаваны ў інтэрнэце за два тыдні да канцэртнай прэзентацыі, якая адбудзецца 16 снежня ў мінскім клубе «Пляцоўка Хол».


19:00, 29.11.2015 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.1639 seconds.