14 лютага прэзэнтацыя новага альбома «Старога Ольсы» «Дрыгула»

14 лютага пройдзе канцэртная прэзэнтацыя новага, дзевятага па ліку, альбома гурту «Стары Ольса» па матывах «Полацкага сшытку» пад назвай «Дрыгула».

У новым альбоме сабрана танцавальная музыка ад Позьняга Сярэднявечча да Раньняга Барока, занатаваная ў Вялікім княстве Літоўскім (зборнік «Полацкі сшытак») і краінах Заходняй Эўропы. Пры выкананьні гэтых твораў выкарыстаны інструманты, адпаведныя свайму часу.

Акрамя танцаў з «Полацкага сшытку», творы зь якога ў наш час трывала ўвайшлі ў партытуры польскіх і нават нямецкіх музыкаў, будуць прэзэнтаваныя камэрныя творы Валянціна Бакфарка, Андрыяна ле Роя і танцы заходнеэўрапейскага паходжаньня.

Пачатак канцэрту а 19:00. Квіткі можна замовіць па тэлефону (029) 649 08 88 (Віталь), а таксама набыць у касах КЗ «Менск».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1258 seconds.