26 «аўторкаў»: 2008 год у традыцыйных афлайнах Generation.bY — «Аўторках добрых людзей»

 

Шумная тусоўка Generation.bY па аўторках сэзону 2008-га была заўважаная ў кавярнях «Крыніца», «Абрыкос», «Піўны бар», CityBar, «Ля ратушы», «Акварыюм», «Госьці», на берагох Сьвіслачы ў розных месцах Менску, на трубе за Макдакам, на панікоўцы і нават на беразе Чорнага мора і ў розных гарадох Эўропы. Напрыканцы году — фотакалаж з аўторкаў 2008-га і спасылкі на фота з самых яркіх «Аўторкаў добрых людзей» гэтага году.

Тэматычныя фотарэпартажы з аўторкаў 2008-га:

«Аўторкі добрых людзей» Хто, што, дзе і калі?

Кожны другі аўторак наведвальнікі сайту й проста харошыя людзі зьбіраюцца на сустрэчы offline. Ніякіх правілаў! Толькі добры настрой, добрыя людзі, цікавыя тэмы, файнае піва, гарбата, мінэралачка etc. Да сустрэчы можа далучыцца любы наведвальнік сайту (і ягоны сябар/сяброўка/сябры). Час, месца і дата абмяркоўваюцца ў адмысловым форуме. За больш, чым тры гады свайго існаваньня, аўторкавыя сустрэчы добрых людзей сталі добрай традыцыяй і адной з адметных рысаў community сайту.

Не за гарамі 100-ы юбілейны аўторак добрых людзей, але калі ён і як будзем сьвяткаваць – вызначым якраз на адкрыцьці аўторкаў 2009-га году.

Менску зычым паболей вялікіх утульных кавярняў, добрага надвор’я, піва смачнага, канэкту добрага. А мы ва ўсім гэтым разьбярэмся! Да сустрэчы ў 2009-м ;)

tarka 16:20, 29/12/2008 | Артыкулы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1491 seconds.