Закрыцьцё сэзону «Аўторкаў добрых людзей 2008» у 20-ці фота

26-ы «Аўторак добрых людзей» гэтага году прайшоў! Закрыцьцё сэзону адбылося ў дзьвюх кавярнях і ля сьвяточнай елкі на Кастычніцкай :) Як гэта было — у фотарэпартажы з камэнтарамі.

Менская кавярня «Госьці», дзе прайшоў наш восеньскі сэзон, з такой нагоды нават выдзяліла нам столік з утульнымі канапамі ў глыбіні залі. Каб ведалі раней — менавіта туды б зашываліся ад гучнай музыкі надвячоркам.

Сканцэнтраваныя позіркі на фота — спроба разгледзець сябе альбо пазнаць на фота аўторкаў гэтага году. Мы адмыслова прынесьлі ноўт для такой магчымасьці :) За год многія значна зьмяніліся, ня кажучы ўжо пра зьмены фрызураў.

Яшчэ адзін сюрпрыз — урыўкі з навагодняга відэа-праекту «Сьнежны завулак 9», у кліпах да якога можна сустрэць шмат знаёмых твараў.

Воля Вітушка

Андрэй Саротнік

Роўна 21:00 і мы стартуем на вуліцу, бо ў «Гасьцях» пачаліся калядный вечары з мажорнай музычнай праграмай, а мы прагнем прыгодаў.

Воля Кузьміч

Алесь Bezuher

Воля Кузьміч

Насамрэч заканчэньне вечару было прыдуманае яшчэ ў «Гасьцях» пры праглядзе фотаздымкаў з аўторкаў усяго году. Дзе толькі мы ў гэтым годзе не зьбіраліся. Але цяжка паверыць, што адкрыцьцё сэзону аўторкаў 2008 году адбывалася ў «Крыніцы». Здаецца, гэта было вельмі даўна. Туды мы й вырашылі наведацца, каб як кажуць, «замкнуць кола».

Нотак настальжы ў нас не зьявілася :) Крыніца ўжо іншая. Прайшлі тыя часы, калі мы адваёўвалі столікі, каб разьмясьціцца нашай вялікай шумнай кампаніяй. Цяпер там шмат месца і мала гасьцей, таму мы на хуткую ссунулі столікі і працягнулі закрыцьцё сэзону.

Сяржук Семянюк

Праз гадзінку ўжо серада, а гэта значыць, што сэзон «Аўторкаў добрых людзей 2008» завершаны! Пры разьвітаньні мы ўсё яшчэ кідалі ідэі да аўторкаў. але працягнем іх ужо ў 2009-м. Да сустрэчы! ;)

Аўтар фота Юра Сідун

tarka 27/12/2008

 
 
In 0.0524 seconds.