12-16 сьнежня ў «Перамозе» пройдзе фэстываль бразыльскага кіно Feel Brazil

Школа капаэйры Ficag да свайго чатырохгодзьдзя падрыхтавала падарунак усім зацікаўленым культурай Брызыліі — фэстываль бразыльскага кіно «Feel Brazil». У фэсьце прадстаўлена пяць кінастужак — «шчырых, вельмі эмацыйных, дзесьці жорсткіх, а дзесьці сэнтымэнтальных». Адмыслова да фэстывалю арганізатары падрыхтавалі пераклад фільмаў — рускія субтытры.

 

Як сьцьвярджаюць арганізатары «Feel Brazil», падабраныя фільмы вельмі адрозьніваюцца ад звыклага галівудзкага ці клясычнага эўрапейскага кінематографа. Некаторыя фільмы могуць выклікаць адчуваньне гіпербалы, хоць бразыльцы адзначаюць, што рэжысэры наадварот прыўмяншаюць, апіваючы іх жыцьцё.

Сярод стужак кінафэстывалю — лепшы фільм на замежнай мове, намінант на «Оскар» за лепшую жаночую ролю — «Цэнтральны Вакзал» (1998) і стужка зь лепшым гукам і лепшымі акторамі — «Два сыны Франсішка» (2005). Таксама на «Feel Brazil» будуць паказаныя фільмы «Чалавек, які капіяваў» (2002), «Гаспадыня лёсу» (2004) і «Дзе ты?» (2005).

Праграма

12 сьнежня, 18:30

Адкрыцьцё кінафэстывалю. Вялікі бразыльскі пэрфоманс ад Ficag.by;

«Два сыны Франсішка»

Біяграфічная драма, 2005 год. Рэжысэр: Брэно Сылвэйра

Фільм зь лепшым гукам, на думку ABC Cinematography, атрымаў гран-пры на фэстывалі бразыльскага кіно за лепшых актораў. Гэта фільм пра музыкаў – Зэзэ ды Камарга і Лусіяна. Калектыў меў аграмадны посьпех у публікі. За 10 год яны прадалі болей 20 мільёнаў запісаў.

13 сьнежня, 17:00
«Чалавек, які капіяваў»

Камэдыя, 2002 год. Рэжысэр: Жоржэ Фуртада

Другі поўнамэтражны фільм Жоржэ Фуртада атрымаў 6 узнагародаў кінематаграфічнай прэсіі Брызыліі. Фтльм пра 20-гадовага хлопца Андрэ, які працуе на капіявальнай машыне ў краме канцтавараў у Порту Алегрэ на поўдні Брызыліі. У Андрэ ўсё паўтараецца дзень у дзень, пакуль ён не закаўся ў сваю суседку…

14 сьнежня, 17:00
«Гаспадыня лёсу»

Рамантычная камэдыя, 2004 год. Рэжысэр: Даніэл Філью

Пражылая ўжо паўстагодзьдзя Караліна пачынае разважаць пра сваё мінулае, узгадвае сябе 20-гадовую і спрабуе ўсьвядоміць старонкі ўласнага жыцьця. Што калі бы яна пайшла з сяброўкай у тэатар, і не сустрэла свайго будучага мужа? Як тады б зьмяніўся ейны лёс? На працягу ўсяго фільма сучаснасьць гутарыць зь мінулым.

15 сьнежня, 19:00
«Цэнтральны вакзал»

Драма, 1998 год. Рэжысэр: Валтэр Салес

Лепшы фільм на замежнай мове, намінант на «Оскара» за лепшую жаночую ролю. Фільм пра звычайную школьную настаўніцу, якая зарабляе на жыццё тым, што піша лісты па просьбе непісьменных пасажыраў цэнтральнага вакзалу Рыа-дэ-Жанэйра. Са сваёй такой жа самотнай суседкай Ірэн яны вырашаюць, варты ліст адпраўкі або не. Сярод кліентаў апыняюцца Ганна і яе дзевяцігадовы сын Жозуэ, поўны жаданьня ўбачыць свайго бацьку…

16 сьнежня, 19:00
«Дзе ты?»

Камэдыя, драма, 2005 год. Рэжысэр: Сержыо Рэзэндзі

Стары камэдыянт даведваецца, што яго былая жонка Палома памерла. Яго кампаньён сышоў у сьвет іншы яшчэ раней. Ён пакідае Сан-Паўла і накіроўваецца ў адзін з самых аддаленых штатаў Бразыліі ў поўнай упэўненасьці, што яму неабходна знайсьці новага партнэра, каб часы поспеху вярнуліся. У камэдыі перапляліся здані мінулага, сьвежыя мары, пошук унутранага спакою і вера ў маладое пакаленьне.

  • Усе паказы ідуць па адрэсе: Менск, вул. Інтэрнацыянальная 20
  • Кантакты тэл. па пытаньнях кінафэсту: +375 29 6963928 
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0685 seconds.