У Гомелі замежныя студэнты адмовіліся ісьці на заняткі з-за перасьледу з боку расістаў

Агітацыйны плякат у холе Гомельскага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэта

Замежныя студэнты Гомельскага дзяржаўнага мэдыцынскага унівэрсытэта сёньня ня вышлі на заняткі. Замест параў яны сабраліся ў актавай залі і запатрабавалі правесьці сустрэчу зь міліцыяй з нагоды «пастаяннага іх прыгнёту па расавых прыкметах». Адміністрацыя ўнівэрсытэта раней моцна ганарылася, тым што замежным студэнтам у Гомелі нібыта ўтульна і спакойна. «В Гомеле нет, не было и никогда не будет национальной или религиозной вражды», — напісана на агітацыйных плякатах у холе навучальнай установы.

Як паведамілі БЕЛАПАН у Савецкім РАУС Гомелю, замежныя студэнты зьвярнулі ўвагу ўладаў, у прыватнасьці, на напады на іх хуліганаў побач зь інтэрнатам, дзе жывуць грамадзяне Індыі. У траўні адзін з іх атрымаў нажавыя раненьні. Злачынцы затрыманыя і цяпер знаходзяцца ў сьледчым ізалятары.

Міліцыянты паабяцалі студэнтам з сёньняшняга дня побач зь інтэрнатам выставіць міліцэйскі патруль, пішуць Naviny.by

У Гомельскім мэдунівэрсытэце цяпер навучаецца каля 300 студэнтаў зь Індыі, Нэпалу, Нігерыі, Шры-Ланкі ды іншых краін Азіі і Афрыкі.

Дарэчы, 18 замежных студэнтаў гэтага ўнівэрсытэту далучыліся да БРСМ, які «помогает больше понимать русских». У сам унівэрсытэт вучыць іх расейскім народным прымаўкам і здароваму ладу жыцьця, пісала ў лютым «Камсамольская праўда».


Агітацыйныя плякаты у холе гомельскага медунівэрсытэта. Фота Naviny.by

Тым часам на плякатах, якія журналісты Naviny.by бачылі ў холе Гомельскага медунівэрсытэта, замежных студэнтаў пужаюць Расеяй ды Ўкраінай, дзе іх падмануць абяцанымі ўмовамі жыльля і будуць перасьледаваць расісты.
vojur 16:26, 06/10/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0725 seconds.