Дасьледаваньне: ад росту чалавека залежыць задаволенасьць жыцьцём і адукацыя

Сацыялягічнае дасьледаваньне службы Gallup, якое было праведзенае ў ЗША, дазволіла зрабіць нечаканую выснову — людзі больш высокага росту шчасьлівейшыя і лепш адукаваныя.

 

Больш высокія людзі часьцей, чым нізкарослыя, выяўляюць задаволенасьць сваім жыцьцём. Яны таксама часьцей атрымліваюць пазытыўныя эмоцыі і радзей — нэгатыўныя. Акрамя таго, высокія радзей скардзяцца на фізычны боль.

У цэлым, чалавек, чый рост перавышае сярэдні па ЗША (178 см), прыкладна на 15% шчасьлівей таго, чый рост да сярэдняга не дацягвае.

Рост дазваляе прадказаць і верагоднасьць таго, што чалавек атрымае добрую адукацыю. Як апынулася, жыхары ЗША, якія не змаглі скончыць школу, у сярэднім амаль на 3 см ніжэй ростам, чым сярэднестатыстычны амэрыканец, і амаль на 5 см ніжэй амэрыканца з вышэйшай адукацыяй.

Больш падрабязныя вынікі дасьледаваньня глядзіце на сайце Gallup (на ангельскай мове).

Дарэчы, паводле іншага дасьледаваньня, якое правялі амэрыканскія сацыёлягі з University of Michigan, беларусы лічаць сябе амаль самымі няшчаснымі на Зямлі.

vojur 13:24, 11/09/2008 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.063 seconds.