Беларусы лічаць сябе амаль самымі няшчаснымі на Зямлі

­Амэрыканскія сацыёлягі з University of Michigan у выніку апытаньня 97 краінаў склалі рэйтынг самых шчасьлівых і ­самых няшчасных дзяржаваў на Зямлі. Адпаведна дасьледаваньня жыхары Даніі лічаць сябе самымі шчасьлівымі, а народ Зімбабвэ настолькі прыгнечаны ўласным становішчам, што гэта краіна ўзначаліла сьпіс самых няшчасных дзяржаваў сьвету. Беларусы абышлі зімбабвійцаў толькі на тры пазыцыі.­­

­

­­­­
Плякат дзяржаўнай акцыі «Мы — беларусы!»

Гляба­льнае­ апытаньн­е амэрыканскіх навукоўцаў ўключала ў сябе толькі два пункты:­

  • ­Кажучы н­аогул, ці можаце вы назваць сябе вельмі шчасьлівым/шчасьлівым/ня вельмі шчасьлівым/вельмі няшчасным­?
  • Ці здаволеныя вы вашым сёньняшнім жыцьцём у цэлым?

Параўноўваючы вынікі свайго дасьледаваньня з падобным, якое праводзілася 20 год таму, навукоўцы гавораць, што агулам людзі сталі больш шчасьлівымі.

«Я моцна падазраю, што адчуваньне шчасьця наўпрост зьвязанае зь мірам і стабільнасьцю. У рэшце рэшт, самы галоўны складнік шчасьця – свабода і магчымасьць жыць так, як падабаецца», – заявіў telegraph.co.uk кіраўнік дасьледаваньня прафэсар Ron Inglehart.

Top-10 самых шчасьлівых краінаў выглядае так:

  1. Данія
  2. Пуэрта Рыка
  3. Калюмбія
  4. Ісьляндыя
  5. Паўночная Ірляндыя
  6. Ірляндыя
  7. Швэйцарыя
  8. Нідэрлянды
  9. Канада
  10. Аўстрыя

А сярод самых няшчасных краінаў сьвету апынуліся ажно шэсьць краінаў былога СССР: армяне шчасьлівейшыя толькі за зімбабвійцаў (2-е месца), далей ідзе Малдова (3-е месца), Украіна (5-я) на адну пазыцыю абышла Беларусь, а грузіны (9-ыя) крыху меней няшчасныя за жыхароў Расеі, якая заняла 10-е месца з канца ў сьпісе самых шчасьлівых краінаў сьвету.­

­
vojur 12:57, 02/07/2008 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0568 seconds.