Самая старая ў сьвеце блогерка памерла ва ўзросьце 108 год

Бабуля Olive Riley, якая была найстарэйшым блогерам ў сьвеце, памерла 12 ліпеня ў аўстралійскім доме састарэлых ва­ ўзросьце 108 год.

Olive Riley 

Прадстаўніцу XIX стагодзьдзя­ на думкі аб блогінгу натхніў яе знаёмы, сьцьвярджае рэжысёр Майкл Раббо, які пазна­ёміўся з спадарыняй Райлі ў 2004 годзе, падчас здымак заснаванага на яе ўспамінах дакумэнтальнага фільма.

У выніку ўспаміны Райлі сталі цікавыя ня толькі дасьледнікам, але і звычайным інтэрнэт-карыстальнікам.

У апошнім допісе блогу All About Olive гаворыцца, што Olive шчасьлівая, нягледзячы на дрэннае самаадчуваньне, і што аб ёй ніхто ніколі так дагэтуль не клапаціўся, як пэрсанал дома састарэлых.

«Да Пені, маёй суседцкі па п­акоі, на днях прыехала яе дачка — прафэсійная сьпявачка. Толькі падумайце, што здарылася: мы разам засьпявалі вясёлую песьню — а я сьпяваю кожны дзень, і ў выніку да нас далучыліся медсёстры і сьпявалі з намі», — гаворыцца ў апошнім допісе, пакінутым бабуляй месяц таму.­­­

­З 2007 года бабуля пасьпела апублікаваць больш за 70 пастоў.

vojur 14:39, 14/07/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0733 seconds.