БДУ пачаў набор на спэцыяльнасьць «web-журналістыка»

­Анансаваная яшчэ ў 2006-ым годзе новая спэцыяльнасьць БДУ сёлета нарэшце атрымае першых студэнтаў. 25 чалавек на ф­акультэце журналістыкі Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэта з восені пачнуць вучы­цца на спэцыяльнасьці «web-журналістыка».

Будучых дыплямаваных «web-журналістаў» ужо зараз моцна чакаюць рэгіянальныя пэрыядычныя выданьні — тлумачыць прэс-служба БДУ прычыны адкрыцьця новай спэцыяльнасьці.

Усяго ў БДУ на 16 факультэтаў плянуецца прыняць на дзённую бюджэтную форму навучаньня 1932 чалавека, а на дзённую платную — 2419. На завочную бюджэтную форму навучаньня плян прыёму складае 425 чалавек, а на завочную платную 1121 чалавек.

Прыём дакумэнтаў ад абітурыентаў усіх формаў навучаньня ў БДУ пачынаецца 12 ліпеня. ­Як і ва ўсіх ВНУ другой плыні, ён працягнецца да 23 ліпеня.­

Уні Вера 11:27, 10/07/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0663 seconds.