Праграма Басовішча-2008: няма NRM, але ёсьць ды-джэі

Да Басовішча-2008 засталося 30 дзён. Арганізатары абвесьцілі папярэднюю праграму. На дадзены момант у ёй заплянаваныя выступы 8 гуртоў зь Беларусі, 4 з Польшчы і 1 з Украіны. У конкурсе прымуць удзел 8 маладых беларускіх гуртоў. Таксама плянуецца вольная сцэна.

Сёлета фэстываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» пройдзе ў два дні 18–19 ліпеня ў традыцыйным для імпрэзы мястэчку Грудэк у Польшчы.

Праграма:

18 ліпеня (пятніца). Пачатак у 16:00.

  • IQ48 (BY)
  • «Крама» (BY)
  • Конкурсная частка
  • Znicz (BY)
  • 5set5 (Pl)
  • WZ-Orkiestra (BY)
  • «…И Друг мой грузовик» (UA)
  • «Троіца» (BY)
  • Ды-джэі (намёт каля галоўнай сцэны)

19 ліпеня (субота). Пачатак у 13:00.

  • Паказ фільмаў праекту «Filmowe Podlasie Atakuje!»
  • 16.00 Адкрыццё другога дня Фэстывалю
  • Zatoczka (BY)
  • SOK (BY)
  • Gate (PL)
  • Rahis (BY)
  • Schody (PL)
  • RIMA (PL)
  • Абвяшчэнне вынікаў/пачатак жывой трансьляцыі на тэлеканале Белсат
  • Выступы ляўрэатаў
  • Zet (BY)
  • Pomidor/OFF (BY)
  • Dick4Dick (PL)
  • Neuro Dubel (BY)
  • 02.00 Завяршэнне фэстывалю

Кіраўнік БАС Радаслаў Дамброўскі адзначае, што праграма не канчатковая і арганізатары яшчэ вядуць перамовы зь іншымі беларускімі гуртамі. Таксама БАС працягвае дамовы для арганізацыі выдачы бясплатных візаў для гледачоў фэсту.

UPD. Праграма адноўлена 24.06.2008.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0609 seconds.