Матэматыка, дзяўчыны і свабода

Чаму ў хлопцаў адзнакі па матэматыцы звычайна лепей, чым у дзяўчынаў? Па меркаваньні аўтараў новага навуковага дасьледаваньня, чы­ньнікам зьяўляюцца не адрозьненьні ў спосабах мысьленьня прадстаўнікоў розных палоў, а ступень свабоды, якой жанчыны карыстаюцца ў сваім грамадзтве.­

­­­­Kellogg School of Management у межах адмысловага дасьледаваньня прааналізавала дадзеныя аб пасьпяховасьці больш 276 тысяч дзяцей з 40 краінаў сьвету — усе гэтыя школьнікі здавалі агульны тэст, падрыхтаваны Арганізацыяй Эканамічнага Супрацоўніцтва і Разьвіцьці (Organisation for Economic Cooperation and Development Programme for International Student Assessment).

Аналіз паказаў, што хлопцы сапраўды значна апярэджваюць дзяўчынаў у матэматыцы. Аднак у некаторых краінах — Ісьляндыя, Швэцыя і Нарвэгія — дзяўчынкі не саступаюць хлопцам, а наадварот часам і пераўзыходзяць іх у гэтай галіне.

­Каб растлумачыць такі парадокс, былі ўзятыя на ўзбраеньне дадзеныя іншых дасьледаваньняў — напрыклад, такія паказчыкі, як колькасьць жанчынаў у нацыянальных урадах і ўзровень іх асабістай свабоды. Апынулася, што ў тых краінах, дзе разрыў у рэальных правах жанчын і мужчын адсутнічае, дзяўчынкі не саступаюць хлопцам і ў матэматыцы.

У Беларусі праблема гендэрнай няроўнасьці многім падаецца хутчэй надуманай, чым рэальнай, аднак колькасьць дзяўчынак, якія паступаюць на матэматычныя факультэты, ў нас значна меншая за хлопцаў. ­

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.176 seconds.