Гурт «Джамбібум» прэзэнтуе свой другі альбом — «Жавароначкі»

Прэзэнтацыя пройдзе 5 чэрвеня ў малой залі КЗ «Менск». На сцэну выйдуць таксама гурты, блізкія да «Джамбібум» «не па стылі граньня, а па энэргетыцы, якая ўласьціва альбому «Жавароначкі»: «Рацыянальная дыета», «Гаротніца», «Energy», выканаўцы Карэн Карапецян, Массуд Талібані, Лёня Паўлёнак з «Нагуаль» і іншыя.

­

Такім чынам, вечарына — дадатковая магчымасьць паслухаць ня толькі музыку, якую стварае гурт «Джамбібум», але і музыку, якая падабаецца музыкам-джамбібумаўцам, адзначаецца ў прэс-рэлізе гурта з нагоды канцэрту.

Таксама музыкі рыхтуюць экспэрымэнт з харэаграфіяй, пэрформансам, сумесным выступам запрошаных гуртоў разам з «Джамбібумам», паказ кліпу на песьню «Туман-ярам».

«Жавароначкі — сымбаль вясны, цяпла, сонца, абуджэньня. Пра гэта і песьня, пра гэта і ўвесь альбом. Мы пастараліся напоўніць песьні цёплай стваральнай энэргіяй», — гаворыць Наста, кіраўнік гурта.

Джамбібум
Фотаздымак гурта Джамбібум на калядным праекце «Сьнежны завулак»; аўтар фота Юра Сідун

«Джамбібум» — гэта варыятыўнае сумяшчэньне некалькіх стыляў на фолькавай аснове. Музыку можна аднесьці да фольк-мадэрну — сучаснай перапрацоўцы, пераўвасабленьню фолька — ці фольк-fusion, калі на базе фольку зьмешана шмат розных іншых стыляў, — гэта могуць быць элемэнты року, джазу, рэгі і г.д. У шматлікіх песьнях «Джамбібума» захоўваецца аўтэнтычная манера сьпеваў, але абрамленьне, інструмэнты, аранжыроўка ўжо сучасныя. Песьням уласьціва народная простасьць, але простасьць, якая заварожвае шматгалосным выкананьнем.

Глядзіце на Generation.bY кліп на песьню «Туман-ярам», а таксама пампуйце і слухайце mp3 «Туман-ярам» з першага альбому гурта.

  • «Джамбібум», прэзэнтацыя другога альбому
  • 5 чэрвеня, 19:00
  • КЗ «Менск» (Кастрычніцкая, 5)
  • Даведкі: 8 029 649-08-88, 766-24-25695-86-18
  • Каса: 8–017 328-66-38/ квіткі ад 12 000 да 20 000
  • Продаж квіткоў: каса КЗ «Менск», крама «Падземка», пераход ля мэтро «пл. Якуба Коласа»
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0654 seconds.