Зарэгістравацца на прафсумоўе абітурыенты змогуць у сакавіку

Рэгістрацыя абітурыентаў на сумоўе па тых спэцыяльнасьцях, на якіх яно патрэбнае для паступленьня, будзе праводзіцца ў сакавіку. Патрабаваньні і пытаньні сумоўя будуць падрыхтаваныя да канца лютага.

Такім чынам, прафэсійную прыдатнасьць абітурыента, які жадае атрымаць спэцыяльнасьць «дзяржаўнае кіраваньне», «дзяржаўнае кіраваньне і права», «дзяржаўнае кіраваньне і эканоміка», «міжнародныя адносіны», «міжнароднае права», «правазнаўства», «эканамічнае права», «мытная справа», «журналістыка», «міжнародная журналістыка», будзе вызначаць ня клясны кіраўнік і дырэктар, і не мясцовыя органы кіраваньня, а непасрэдна ВНУ, якая праводзіць набор.

Абітурыенты зь іншых гарадоў змогуць прайсьці сумоўе ў вобласьці і прывезьці яго вынікі ў Менск, калі будзе такая патрэба.

Плянуецца, што ўсе зарэгістраваныя ў сакавіку абітурыенты пройдуць сумоўе да 30 красавіка. Аб гэтым паведаміла «Беларускім навінам» Марыя Карпенка — галоўная інспэктарка аддзелу вышэйшай і сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі. 

Уні Вера 14:30, 20/02/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0866 seconds.