Мабільнікі зьмяняюць ангельскую мову

Спосаб увода sms Т9 мяняе лексыку ангельскамоўных падлеткаў. Як вядома, на кожную зь дзесяці клявішаў прыходзіцца каля трох-чатырох сымбаляў — і тэлефон намагаецца «адгадаць», што вы маеце на ўвазе.

­ Збольшага ў рэдактара тое атрымоўваецца, але часам значэньне таго, што вы хацелі напісаць, мяняецца цалкам — і гэтыя зьмены становяцца нормаю мовы, асабліва падлеткавай. То бок, замест слова, якое вы хацелі ўжыць, выкарыстоўваецца першая альтэрнатыва, прапанаваная тэлефонам.

Напрыклад, каб выказаць захапленьне, ангельскамоўныя людзі звычайна набіраюць «cool» (крута!), а тэлефон прапануе кнігу «book». Слова году woohoo пераўтвараецца ў zonino.

Трапляюцца і такія цікавыя варыянты, як «boy = any», то бок, «хлопец» становіцца «любЫм». «Бар» (bar) пераўтвараецца ў «аўтамабіль» (car). Калі выкарыстоўваць слоўнік Т9 на кірылічнай раскладцы, то «бар» будзе «вас». Ёсьць над чым задумацца:)

А ў бары што? Правільна, піва. Але на новай ангельскай мове beer будзе adds (абвесткі). Атрымоўваюцца «абвесткі ў машыне». Па-расейску — «плян» у «вас» (хаця, калі набіраць «пиво в баре» буде «план в баре»:) Калі ўвесьці «каханьне» атрымаецца «лафа?»… Са словам «любовь» усё ў парадку.

Можна да бясконцасьці прыводзіць забаўныя прыклады. Але да таго, як Т9-мова стане часткаю штодзённай мовы беларусаў, яшчэ доўга. Падаецца, ня так шмат людзей выкарыстоўваюць слоўнік для набору паведамленьняў. А зьмяніць беларускую мову Т9 ня здольны хаця б таму, што не існуе пакуль беларускага інтэрфэйсу і слоўніка для мабільных тэлефонаў.

У той час, як хапае скептыкаў тыянізмаў і ў ангельскамоўных краінах, Oxford English Dictionary разглядае патрэбу ўключыць значэньне «крута» для слова «book».

А ў Новай Зэляндыі студэнтам вышэйшых навучальных установаў дазволілі карыстацца папулярнымі скарачэньнямі, якія даўна ўжо прыжыліся ў мове SMS-ак і ў Інтэрнэце. На іспытах па большасьці прадметаў новазэляндзкія студэнты цяпер могуць пісаць "lol" замест "laughing out loud", "IMHO" замест “in my humble opiniоn” і г.д.

­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1957 seconds.