Quickie — «папера для нататак 2.0»

Днямі Масачусэцкі тэхнал­ягічны ўнівэрсытэт прэзэнтаваў чарговую распрацоўку — і зьдзівіў сьвет электронным аналягам ліпкай паперы для нататак. З дапамогай вынаходніцтва чалавек зможа напісаць на адмысловай паперцы нататку, проста прыляпіць яе дзе-небудзь, а інфармацыя, зьмешчаная на ёй, аўтаматычна трапіць у адмысловы разьдзел кампутарнай праграмы. А далей яна можа быць адасланая праз мэйл альбо смс-ку­.

­­­­­

Прадукт, які распрацавалі прафэсар Pattie Maes разам з асьпірантам Pranav Mistry, атрымаў назву Quickie.

У Quickie рэалізаваныя тэхналёгіі штучнага інтэлекту, апрацоўкі натуральнай мовы і радыёчастотнай ідэнтыфікацыі. На Quickie можна пісаць, затым адмысловая праграма пераўтворыць тэкст у лічбавую форму. Яна распазнае літары, лічбы і знакі, і здольная адрозьніць запіс аб сустрэч­ы ад запісу кантактнай інфармацыі. 

Quickie інтэгруе інфармацыю ў адпаведныя праграмы, такія, як адрасная кніга або каляндар. Апроч таго, Quickie можа дасылаць паведамленьні па электроннай пошце або з дапамогай прыладаў мабільнай сувязі.

У электронную «паперу для запісаў» убудаваныя пазнакі радыёчастотнай ідэнтыфікацыі (RFID). Выкарыстаючы Quickie і RFID-прымачы, карыстальнік можа лепш арганізоўваць і знаходзіць патрэбную інфармацыю. 

Напрыклад, з дапамогай Quickie можна адзначыць разьдзел кнігі на цікавую тэму, запісаўшы на Quickie ключавое слова (цэтлік). Праз пэўны час, пры неабходнасьці зьвярнуцца да гэтай тэмы, чалаве­к можа задаць пошук па цэтліку на кампутары, які, дзякуючы RFID, паведаміць інфармацыю аб месцазнаходжаньні і наяўнасьці ўсіх патрэбных закладак.

Такім чынам, на традыцыйных носьбітах зробіцца магчымым выкарыстоўваць усе тыя бонусы, якія дае разьмяшчэньне інфармацыі ў кампутары. 

Даступнай у штодзённым жыцьці тэхналёгія стане праз­ 2-5 гады.

­­­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0715 seconds.