Студэнты Ўкраіны будуць езьдзіць па льготах круглы год

Уплыў студэнцкага самакіраваньня на Ўкраіне расьце. Кампанія за распаўсюджваньне дзеяньня льгот на праезд студэнтаў у грамадзкім транспарце прынесла плён — Кабінэт Міністраў Украіны падрыхтаваў праект пастановы, якая ўлічвае патрабаваньні Ўкраінскай асацыяцыі студэнцкага самакіраваньня.

Кабінэт Міністраў Украіны падрыхтаваў праект пастановы аб зьменах у парадку прадстаўленьня студэнтам ільгот на праезд у грамадзкім транспарце. У праекце выконваюцца патрабаваньні, якія вылучаліся Ўкраінскай асацыяцыяй студэнцкага самакіраваньня падчас грамадзкай кампаніі з траўня па верасень 2007.

Праект прадугледжвае распаўсюджваньне тэрміну дзеяньня студэнцкіх ільгот на круглы год, а таксама прадугледжвае больш вызначаны парадак фінансавага забесьпячэньня іх рэалізацыі.

Фінансаваньне ільготнага праезду студэнтаў праз Міністэрства транспарту, а не Міністэрства адукацыі, а таксама дзеяньне ільготаў увесь каляндарны год, былі і застаюцца асноўнымі патрабаваньнямі УАСС у справе ільготнага праезду студэнтаў.

УАСС заклікае Кабінэт Міністраў апэратыўна разгледзіць і падтрымаць гэта праект.

Уплыў студэнцкага самакіраваньня і студэнтаў, як часткі грамадзтва, расьце ня толькі ў краіне, але і на міжнародным узроўні.

Нагадаем, што Ўкраіна праз УАСС была прынятая ў Эўрапейскую студэнцкую унію. Другая буйная студэнцкая арганізацыя — Украінская студэнцкая рада — таксама ў хуткім часе далучыцца да ЭСУ.

Напачатку году ва ўкраінскім парлямэнце быў зарэгістраваны законапраект, паводле якога студэнцкаму самакіраваньню даюцца вельмі шырокія правы і паўнамоцтвы. Напрыклад, адлічаць студэнтаў будуць толькі са згоды студэнцкага самакіраваньня, альбо бяз згоды самакіраваньня нельга будзе прызначыць намесьніка дэкана.

І вось, нарэшце, працяглая і актыўная кампанія УАСС па ільготах прынесла плён.

­­­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0638 seconds.