На міжнароднай алімпіядзе па расейскай мове перамог беларус

Беларус Павал Кудрашоў паказаў найлепшае веданьне расейскай мовы на Міжнароднай Інтэрнэт-алімпіядзе «Інтэрактыўны рускі», абышоўшы больш чым 4 тысячы ўдзельнікаў.

­ ­

Спаборніцтва ў межах Года расейскай мовы, які зараз праходзіць у Расеі, арганізаванае Фэдэральнай агенцыяй па друку і масавым камунікацыям.

Мэта алімпіяды — пашырэньне кола людзей, захопленных расейскай моваю, задавальненьне інтарэса расейцаў да роднай мовы, падвышэньне аўтарытэта расейскай мовы на міжнароднай арэне.

Агулам у алімпіядзе ўзялі ўдзел больш за 4316 чалавек з 51 краіны

Найбольшая колькасьць удзельнікаў прадстаўляла Расею — 3243 чалавекі. Далей эстонцы — 368 чалавек, і ўкраінцы — 140 чалавек.

121 чалавек з Беларусі спрабаваў сваю моц у «вялікім і магутным». 

І спробы далі вынік — пераможца Павал Кудрашоў атрымаў прафэсійны ноўтбук.

Расейка Яўгенія Яфімава заняла другое месца, эстонка Ірына Залатых — трэцяе. Яны атрымалі эксклюзіўныя падарункавыя выданьні расейскай паэзіі ручной працы — складанкі Сяргея Ясеніна і Булата Акуджавы.

­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0728 seconds.