Салодкае жыцьцё з «Крамбамбуляй» — на канцэрце 12 сьнежня

Навагодняя прыкмета: прыйдзеш на «Зімовы канцэрт» Крамбамбулі і будзе твая «віта» у новым годзе вельмі «дольчэ». Каралі карпаратываў выцягнуць з навагодніх мяхоў усё, што не раздалі падчас папярэдніх сьвятаў. «Крамбамбуля Сьвяточная» плюс новая кампазыцыя «Дольчэ Віта» — даеш культуру ў масы.

­

Першы келішак шампані п­адым­ем за ­тое, што канцэрт усё ж адбудзецца. Калі апошні раз «Крамбамбуля» ладзіла адкрытую вечарыну для «людзей», мы намагаліся ўзгадаць разам з прадусаркай усёй гэтай вялікай гаспадаркі Ганнай Вольскай:

«У «Рэактары» пад Новы год. Яшчэ з Гюнэш. А вось пад які год… На наступны год увесну забаранілі канцэрт у Доме літаратараў. І ўсё.»

Другі келішак за тое, што «Крамбамбуля» з андэграўнда спусьціцца ў мэтро: вельмі хутка кліпы гэтай узорнай экспэрымэнтальнай гаспадаркі будуць круціць на лічбавых экранах у мэтро! Ну гэта проста цуда навіна — нарэшце рэпертуарчык мэтрапалітэну абновіцца.

Трэці выпіваем за каханьне — і рушым далей.

Нагода чацьвертая, «Сьвяточная» — так называецца апошні альбом «Крамбамбулі», які, на жаль, ня быў прэзэнтаваны шырокай публіцы. Але тэматыка ў ім уздымаецца вечная: сьвяты. Каляды, Новы год, Хэлуін, Дзень Народзінаў і да т.п. ніколі ня згубяць актуальнасьці (за выключэньнем 7 лістапада).

Ужо хутка другую бутэльку трэба адкаркоўваць, а нагоды ня скончваюцца. Такая вось «Дольчэ віта» пайшла. Што ёсьць «салодкім жыцьцём» у суровых беларускіх рэаліях і паведае «Крамбамбуля» у першай напісанай з часоў выхаду альбому ­«Сьвяточная» песьні.

626 фрэндаў жж-юзэра lvolski могуць пацікавіцца, чаму канцэрт называецца «Зімовым». Натуральна, лёгіка пэўная прысутнічае. Але чаму менавіта гэты варыянт быў абраны? У сваім жж Лявон Вольскі прапаноўваў дзяліцца ідэямі для назову будучага канцэрту. Былі вельмі цудоўныя варыянты. Прыкладам, «Сьнегавікі і адмарозкі», «25%», «Крамбабачаньне» і да таго падобнае.

Generation.by пацікавіўся ў Ганны Вольскай, чаму калектыў спыніўся на гэтым сьціплым варыянце:

«Напэўна таму, што ня хочацца быць занадта арыгінальным у назьве, каб не дэзарыентаваць людзей, што там будзе нейкае крутое шоў, якое звычайна рабіла Крамба. А будзе такая сустрэчы пасьля доўгай паўзы. Мы проста прадэманструем што такое школа карпаратываў, у якой мы з задавальненьнем павучыліся пад час забаронаў публічных канцэртаў))).»

Мы маглі б падняць яшчэ не адзін келішак, але лепей зробім тое разам пад лепшыя старыя і новыя гіты «Крамбамбулі».

Прыходзьце 12 сьнежня ў клюб «Фартуна» а 19.00
Папярэдняя замова квіткоў: (029) 671 58 65

Паколькі зіма багатая на сьвяты, нагадваем пра «Пошту Крамбамбулі» - цудоўная магчымасьць парадаваць сяброў музычнай паштоўкай да Дня Народзінаў, Калядаў і Новага году.

«Крамбамбуля» гарантуе: «Усё будзе добра» (с:)

аўтар фота Воля Кузьміч­ ­

­
SlaDa 14:46, 07/12/2007 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1208 seconds.