Праца па разьмеркаваньні давяла хлопца да самагубства

У мінулую нядзелю павесіўся малады спэцыяліст, выпускнік Палесскага сельскагаспадарчага каледжу Віктар Гурын, якога разьмеркавалі ў вёску Іванава Слабада (Лельчыцкі раён) заатэхнікам. Верагодная прычына самагубства 20-гадовага хлопца — цяжкія ўмовы жыцьця, немагчымасьць зьмяніць навязанае месца працы.

­

 

Пра гэта надзвычайнае здарэньне распавёў Generation.by прадстаўнік «Беларускага Хэльсынскага камітэту» Эдуард Баланчук.

Сам Эдуард родам з гэтай вёскі, часта наведвае маці — Кацярыну Калесную. Менавіта яе і прыехаў замяніць малады спэцыяліст — па ўзросьце яна болей не магла працаваць. Таму Віктара Эдуард ведаў асабіста.

Гурын не раз скардзіўся Кацярыне, што «лепей сьмерць, чым такое жыцьцё» і што «гады працы па разьмеркаваньню — выкінутыя з жыцьця».

Магчыма, трагедыю і можна было прадухіліць, калі б хлопец не застаўся са сваімі пакутамі сам-насам. Але ў вёсцы ня тое што псыхоляга, царквы няма. Ня кажучы ўжо пра моладзевы адпачынак.

Хаця на вёску ён прыехаў не адзін: туды ж разьмеркавалі яшчэ двух хлопцаў і дзяўчыну. Жылі яны разам у недабудаванай хаце а-ля «аграгарадок», потым дзяўчына сышла жыць на кватэру. Як складваліся адносіны Віктара з хлопцамі — не вядома.

За заробак маладога спэцыяліста — а гэта крыху болей за сто даляраў, нават у горад на выходныя ня зьездзіш.

Пазыцыю «Беларускага Хэльсынскага камітэту» агучыў Эдуард Баланчук:

«Калі чалавек ня можа застацца там, дзе хоча, то мы прапануем увогуле прыбраць артыкул аб бясплатнай адукацыі з Канстытуцыі.

У той жа вёсцы быў выпадак, калі дзеўчына прыехала па разьмеркаваньню — таксама заатэхнікам. На наступны дзень ейны бацька прыехаў за ёй і зьвёз — ён вырашыў, што лепш заплаціць гэтыя пяць тысяч, чым пакінуць дачку ў вёсцы.

Моладзь проста не падрыхтаваная да такой працы і за такія грошы. Віктару Гурыну яшчэ б жыць ды жыць, проносіць карысьць радзіме.»

Выява: maps.google.com­ ­

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0703 seconds.