Алесь Лагвінец стаў «Эўрапейцам году»
Беларускі палітык, палітоляг і выкладчык Алесь Лагвінец атрымаў у гэтым годзе «Прэмію Эўропы». Узнагарода выдаецца нямецкім фондам імя Гайнца Шварцкопфа «Маладая Эўропа» за дасягненьні ў наладжваньні лепшага паразуменьня паміж Беларусьсю й Эўрапейскім Зьвязам.
Апошнім часам тэма
Не дарэмна талдычылі нам у школе, што Беларусь — гэта краіна ў цэнтры Эўропы. Некаторыя вельмі добра тое ўцямілі — і робяць усё, каб Беларусь стала роўнай у эўрапейскай сям’і.
Беларускі палітык, палітоляг і выкладчык Алесь Лагвінец атрымаў у гэтым годзе «Прэмію Эўропы» нямецкага фонду імя Гайнца Шварцкопфа «Маладая Эўропа» за дасягненьні ў наладжваньні лепшага паразуменьня паміж Беларусьсю й Эўрапейскім Зьвязам.
Гэтая прэмія — «дзякуй» ад маладой генерацыі. Яна была заснаваная дзеля таго, каб голас маладой Эўропы быў пачуты. Маладыя «Эўрапейцы году» вылучаюць тых, хто найбольш паспрыяў станаўленьню іхніх уяўленьняў пра Эўропу.
Ва ўрачыстым лісьце Фонду імя
«Прычынаю, чаму Маладыя Эўрапейцы так высока цэняць Вашую дзейнасьць, ёсьць Вашыя маральныя і асабістыя якасьці: сьціпласьць, адданасьць сваёй справе, беларускаму грамадзтву і інтарэсам краіны, моцная падтрымка эўрапейскай інтэграцыі і супрацоўніцтва, руплівая праца (а не палітычны папулізм), інтэлект і прафэсыяналізм.»
5 сьнежня ў Бэрліне адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджаньне. А пакуль Алесь не хваліцца ганаровым званьнем «Эўрапейца году», а выказвае падзякі сваім родным і сябрам, а таксама шматлікім вучням.
Як сапраўды сьціплы чалавек, Алесь не хацеў заўчаснага розгласу і нават сьвяткаваньня гэтай падзеі, а тым больш — друкаваньня вытрымак зь лісту Фонду. Але не ўтрымалася — адчуваю вялікі гонар за Алеся Лагвінца. Кажу ня толькі ад сябе, але і ад вялікай колькасьці маладых, актыўных і сьвядомых людзей.
«Гэта было нечакана, але прыемна. Гэта значыць, што з руплівай, штодзённай працы ёсьць плён. Натуральна, гэта вялікі гонар. Галоўнае, каб гэта стала стымулам для беларусаў імкнуцца насустрач Эўропе. Я шчыра жадаю, каб эўрапейцам мог назваць сябе кожны жыхар Беларусі. Таму атрыманьне гэтай прэміі ёсьць для мяне моцным штуршком працаваць яшчэ больш інтэнсіўна і самааддана», — дзеліцца ўражаньнямі з Generation.by Алесь.
Раней Алесь выкладаў у Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце. Зараз
«Галоўнае, гэта пашыраць веды беларусаў пра Эўразьвяз, пра доўгую гісторыю Эўропы і эўрапейскія каштоўнасьці. Тады кожны зможа сам зрабіць правільны для сябе выбар. Краіна можа ня быць часткаю Эўрапейскага Зьвязу, але беларуская моладзь ужо вельмі вольна адчувае сябе на эўрапейскіх прасторах.»
«Прэмія Эўропы» прысуджаецца з 2003 арганізацыі альбо прыватнай асобе, якая адмысловым чынам паспрыяла эўрапейскай згодзе й інтэграцыі Эўропы, а таксама яе мірнай і адказнай ролі ў сьвеце. Сярод ляўрэатаў гэтай узнагароды Карла дэль Понтэ, галоўны пракурор трыбуналу па злачынствах у былой Югаславіі, Навід Кермані, іранскі навуковец і дысыдэнт, Дзітэр Косьлік, дырэктар Міжнароднага Бэрлінскага кінафэстывалю.
Сам Фонд імя