Аб'яўлены набор на курс «Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўразьвязу»

Мэта курсу - прадставіць студэнтам дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітык Эўразьвязу, паказаць асноўныя мадэлі і характарыстычныя рысы эвалюцыі ЭЗ, разьвіць у студэнтаў навыкі аналізу эўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў.

Беларускае Шуманаўскае Таварыства і Беларускі Калегіюм абвяшчаюць набор студэнтаў на курс «Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўразьвязу».

У першай частцы курсу разглядаюцца тэарэтычныя падыходы да азначэньня інтэграцыі, гісторыя ўзьнікненьня і разьвіцьця эўрапейскай інтэграцыі, паўставаньне і функцыі асноўных інстытуцыяў ЭЗ.

Другая частка прысьвечаная разгляду абсягу права ЭЗ, стасунак паміж нацыянальным і наднацыянальным правам, а таксама ключавым сфэрам інтэграцыі, дзе кампэтэнцыя наднацыянальных ворганаў найбольшая. Разглядаецца пытаньне глябальнай ролі ЭЗ.

У заключнай частцы асаблівая ўвага надаецца сучаснаму этапу разьвіцьця інтэграцыйных працэсаў у ЭЗ, абумоўленых дастасаваньнем і рэфармаваньнем яго інстытуцыяў у кантэксьце беспрэцэдэнтнага пашырэньня. Таксама аналізуюцца стан і пэрспэктывы стасункаў Беларусі з Эўразьвязам.

7 самых пасьпяховых студэнтаў курсу «Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўразьвязу» атрымаюць магчымасьць узяць удзел у адукацыйным візыце ў Эўрапейскі парлямэнт летам 2008.

Выкладчык – Алесь Лагвінец.

Арганізацыйная сустрэча адбудзецца ў пятніцу 26 кастрычніка а 17.00 на сядзібе Таварыства беларускай мовы (вул. Румянцава, 13).

08:45, 25/10/2007 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1067 seconds.