У Новай Зэляндыі праект закону аб паліцыі дазволілі рэдагаваць кожнаму праз Сеціва

Жыхары Новай Зэляндыі атрымалі магчымасьць непасрэдна прыняць удзел у напісаньні законаў. Ініцыятарам такога мэханізму стала новазэляндзкая паліцыя, якая рыхтуе ў парлямэнт сваю вэрсію законапраекта аб паліцыі (Policing Act). Дзейсны зараз закон быў прыняты амаль 50 гадоў таму. Новая рэдакцыя цяпер рыхтуецца з дапамогай прынцыпаў, паводле якіх працуе Wikipedia.

Паліцыя запусьціла сайт з рухавічком Wiki, на якім кожнаму прапанавана рэдагаваць фармулёўкі новага тэксту закона. Тым інтэрнэт-карыстальнікам, якім ёсьць што сказаць, але ў якіх няма досьведу працы з Wiki-сайтамі, прапанавана папярэдне паэкспэрымэнтаваць ў адмысловай Wiki-пясочніцы.

Дзякуючы гэтай задуме, паліцыянты спадзяюцца ахапіць увесь спэктар меркаваньняў, перш чым адпраўляць закон на разгляд у парлямэнт. Разгляд ў Парлямэнце заплянаваны на 2008 год. 

Тым часам ў дадзены момант праца сайту была прыпынена. Замест wiki там зараз напісана, што добрых прапановаў было вельмі хутка пададзена зашмат і паліцыі патрэбен час на іх апрацоўку.

Аарон Сьміт (Aaron Smith), экспэрт амэрыканскага праекту Pew Internet Project, які займаецца дасьледаваньнем эвалюцыі Інтэрнэту, сказаў BBC News, што такое ужываньне вікі-тэхналёгіі — гэта новая мяжа на шляху да онлайн-ураду:

«Мноства урадавых сайтаў па усім сьвеце выкарыстоўваюць розныя формы зваротнай сувязі з грамадзянамі, але непасрэдны удзел публікі ў напісаньні тэксту закона — гэта, відавочна, зусім іншага парадку зьява, якой мы — да гэтага выпадку — яшчэ не бачылі.»

Вікі (Wiki) — вэб-сайт, структуру і зьмесьціва якога карыстальнікі могуць разам зьмяняць з дапамогай прылад, якія прадстаўляюцца самім сайтам. Найбуйнейшы і самы вядомы вікі-сайт — Вікіпэдыя.

Ён лічыць, што карупцыя практычна немагчымая пры такой «грамадзкай» форме стварэньня заканадаўчых актаў — дзякуючы «самападтрымоўваемаму парадку» у Вікі: нікому з удзельнікаў практычна немагчыма «праціснуць» ілжывую ідэю ў канчатковую рэдакцыю дакумэнта, паколькі супольнасьць абавязкова заўважыць гэта.

vojur 17:58, 28/09/2007 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0664 seconds.