Інтэрнэт у Кітаі будуць кантраляваць анімаваныя паліцэйскія

Зь 1 верасьня анімаваныя паліцыянты будуць зьяўляцца кожныя паўгадзіны на экране кампутараў тых кітайскіх карыстальнікаў, якія наведваюць любы з трынаццаці буйнейшых парталаў краіны. А да канца года анімаваныя супрацоўнікі паліцыі стануць знаёмыя наведвальнікам усіх сайтаў, якія даступныя з Кітаю.

­ анімаваныя паліцэйскія

Віртуальныя паліцыянты будуць катацца па экране на матацыкле, у машыне або хадзіць пешкі і перасьцерагаць тэкставых паведамленьнямі ад наведваньня непажаданых сайтаў, а таксама нагадваць, што за анлайнавай дзейнасьцю карыстальнікаў сочаць улады. Калі карыстальніку спатрэбіцца дапамога праваахоўных органаў, ён можа клікнуць на маляваную фігурку паліцыянта і будзе перанакіраваны на сайт паліцыі, паведамляе Associated Press.

Зараз Кітай займае другое месца ў сьвеце па колькасьці карыстальнікаў Сеціва, якіх там налічваецца ўжо каля 137 мільёнаў чалавек. Чакаецца, што да 2009 КНР абгоніць ЗША і стане сусьветным лідэрам па колькасьці інтэрнэтчыкаў.

Тым часам Кітай узначальвае сьпіс дзяржаваў, якія практыкуюць шырокую палітычную цэнзуру Інтэрнэту – каманда кіберпаліцэйскіх адсочвае і блякуе непажаданыя уладам рэсурсы ў межах адмысловай урадавай праграмы Great Firewall of China. Пры гэтым буйныя сусьветныя кампаніі ідуць на саступкі цэнзуры Кітая, для таго каб выйсьці на рынак гэтай краіны.

vojur 18:44, 29/08/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0879 seconds.