Нью-Ёрк без bitch?

Моўная цэнзура Нью-Ёрку дабралася і да слова bitch. Як сталася, лаянка ня толькі не абражае жыхароў мегаполіса, а для многіх яшчэ і спосаб выказаць любоў і сымпатыю. Ужываньне слова пад пагрозай забароны, а ў палітычных і культурніцкіх колах разгараюцца дыскусіі.

Гарадзкія ўлады Нью-Ёрка зьбіраюцца забараніць ужываньне слова bitch. Моўная цэнзура ўжываецца ў мэгаполісе не ўпершыню – пад забаронай слова nigger.

«У гэтым слове столькі нянавісьці і сэксізму», - кажа Дарлін Мілі (Darlene Mealy), дэпутатка ад Брукліна, якая і ініцыявала санкцыі супраць слова, бо ў ім – «абраза і сорам для ўсіх жанчын.»

Таксама міс Мілі адзначыла што і кіраўніцтва гораду «грашыць» ужываньнем слова bitch:

«Нават чыноўнікі мэрыі абзываюць так сваіх жонак.»

Але шмат нью-ёркцаў выступіла ў абарону слова bitch. Дарэчы, само слова мае ня толькі абразьлівае значэньні, а нават можа выражаць сымпатыю, калі стаіць у форме герундыя.

19 з 51 члена гарадзкога савета ўжо падпісаліся пад забаронай bitch. Да такіх захадаў падштурхнула тое, што слова занадта актыўна ўжываецца ў гіп-гопе. Для прыклада ў законапраекце прыведзены дзесяць рэпераў, а таксама вытрымка з тлумачальнага слоўніка, дзе bitch – «сабака жаночага полу; самы абразьлівы назоў для ангельскай жанчыны».

Міс Мілі прызнае, што забарона ня можа быць уведзена прымусова, але даказвае, што стане сымбалічнай перасьцярогай ад злоўжываньня абразай.

Але сама думка аб тым, каб выкрасьліць слова bitch са свайго актыўнага лексікону пужае нью-ёркцаў. Шмат хто вымаўляе яго не абразьліва, а з радасьцю і захапленьнем.

«Я адмоўлюся ад паловы маіх стасункаў зь людзьмі», - заявіў вядомы ў Нью-Ёрку калюмніст Майкл Мусто, чый хлеб – плёткі і чуткі. Ён кажа, што ў модных клюбах слова ня толькі вымаўляецца без нэгатыву, а нават з любоўю.

Цікава, што ў дачыненьні да сабак жаночага полу слова bitch ужываецца ўжо цэлую тысячу год! А абражаць жанчын зь яго дапамогай пачалі ў 15 стагодзьдзі. (Згодна Oxford English Dictionary)

Фота з Oneposter.com 

SlaDa 13:07, 09/08/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0763 seconds.