У Эстоніі за выкладаньне па-эстонску будуць плаціць

Міністэрства навукі і адукацыі Эстоніі вырашыла заахвоціць рускамоўныя школы паскорыць пераход на эстонскую мову шляхам грашовых выплат: больш за 6 тысяч даляраў за кожны прадмет.

Як паведамляе NewsInfo са спасылкай на Міністэрства навукі і адукацыі Эстоніі, у гэтай краіне рускім школам, якія па сваёй ініцыятыве паскораць пераход на эстонскую мову, будуць плаціцца грошы за кожны дадаткова пераведзены прадмет. Грошы атрымаюць школы, дзе ў гэтым годзе акрамя аднаго ўрока на тыдзень эстонскай літаратуры зьявіцца яшчэ адзін альбо два прадметы з выкладаньнем на эстонскай.

Сума складзе крыху болей за 6 тысяч даляраў, а як патраціць гэтыя грошы, школы будуць вырашаць самастойна.

Гэта даволі прагрэсіўны крок. Але ў любым выпадку праз чатыры гады на эстонскую мову мусіць быць пераведзена як мінімум 60 адсоткаў вучэбнай праграмы. Ну і напрыканцы рэформы па-эстонску будуць выкладацца ўсе прадметы.

Ужо з першага верасьня бягучага году пачынаецца пераход застаўшыхся рускіх школ на частковае выкладаньне па-эстонску. З восені вучні 10-х клясаў пачнуць вывучаць эстонскую літаратуру на мове арыгіналу. Кожны наступны год на дзяржаўную мову будзе пераводзіцца па аднаму прадмету. Першымі ў сьпісе, верагодна, будуць геаграфія, грамадазнаўства, музыка і гісторыя Эстоніі.

Папраўка да Закона «Аб мовах» набыла моц 1 сакавіка 2007 і выклікала шырокі сусьветны рэзананс.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1636 seconds.