Расейскі сайт запусьціў беларускамоўную вэрсію

Адзін зь лепшых сэрвісаў статыстыкі ў расейскім інтэрнэце liveinternet.ru пачаў пошук аўдыторыі за межамі сваёй краіны. Дзеля гэтага інтэрфэйс сэрвіса быў перакладзены на 16 розных моваў. Сярод іх цяпер ёсьць варыянт і па-беларуску.

­

Правапісам для перакладу на беларускую мову была абраная наркомаўка, але ж якасьць ад гэтага не пацярпела. Пагартаўшы некалькі старонак можна налічыць нашмат меней адруковак, чым на некаторых традыцыйных беларускамоўных рэсурсах.

Liveinternet.ru пераклалі таксама старонкі рэйтынгаў, у якіх былі створаныя адмысловыя разьдзелы для асобных краінаў на адпаведных мовах. Такім чынам для беларускіх сайтаў зьявілася добрая альтэрнатыва рэйтынгу Акавіта, які, на жаль, амаль не працуе апошнімі днямі з-за пастаянных тэхнічных праблемаў.

Акрамя беларускай liveinternet.ru мае інтэрфэйсы на нямецкай, ангельскай, французскай, італійскай, кітайскай, украінскай і інш. мовах.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0731 seconds.