Live Earth: 24 гадзіны музыкі супраць кліматычнай крызы

7 ліпеня стартуе неверагодны музычны марафон Live Earth - самы буйны «зялёны» канцэрт плянэты. 24-гадзінная хваля музыкі ахіне 7 кантынэнтаў, злучыўшы болей чым 100 музыкаў і 2 мільярды гледачоў. Просты этэр на ТВ, радыё, у Сеціве і праз бяздротавыя каналы. А ўсё дзеля таго, каб узьняць глябальны рух выратаваньня нашай плянэты ад кліматычнай крызы.

Live Earth распачне сусьветную доўгатэрміновую кампанію, якая б прыцягнула ўвагу індывідаў, арганізацыяў, урадаў да кліматычных праблемаў. І больш таго – заахвоціла б змагацца за выратаваньне нашай плянэты.

Live Earth была арганізавана Кевінам Уолам, які ўжо зладзіў самую буйную сусьветную кампанію па барацьбе зь беднасьцю – Live8.

Афіцыйна канцэрты ў межах Live Earth пройдуць на пляцоўках Нью-Ёрка, Лёндана, Сіднея, Рыо-дэ-Жанэйра, Ёханэсбурга, Токіо, Шанхая і Гамбурга. Просты этэр можна глядзець па спасылцы.

Болей за сотню сусьветных зорак далучыліся да Live Earth. Сярод іншых Red Hot Chili Peppers, Madonna, Chris Cornell, Enrique Iglesias, Shakira, Snoop Dog, Bon Jovi, Keith Urban, Macy Gray...

Так што, калі каму не пашэньціла патрапіць у адзін з васьмі гарадоў Live Earth – далучайцеся online: старт у Сіднеі, 24 гадзіны музыкі з заканчэньнем у Нью-Ёрку!

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0598 seconds.