Проста дадай вады – студэнты вынайшлі сухі алькаголь

Галяндзкія студэнты вынайшлі парашковы алькаголь. 20-ці грамовыя пакецікі Booz2Go будуць каштаваць 1-1.5 эўра.

Для таго, каб атрымаць шыпячы колера лайма духмяны напой з 3-адсоткавым утрыманьнем алькаголю, неабходна проста зьмяшаць зьмесьціва пакеціка з вадой паведамляе Reuters.

Студэнт Прафэсійнага інстытута Хэлікона з-пад Амстэрдама Ван Эльдэрэн і 4 яго сакурсьнікі распрацавалі ідэю сухога алькаголю у якасьці свайго выніковага гадавога праекту.

Студэнты ўпэўненыя, што ідэя зацікавіць вытворцаў, бо тыя могуць разьлічваць на нізкія падаткі з-за таго, што алькаголь прадстаўлены ў сухой форме.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1448 seconds.