Уга Чавэс адмяніў уступныя іспыты ў ВНУ

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы ў часе выступу перад студэнтамі ў Каракасе заявіў, што ўступныя іспыты ў ВНУ адмяняюцца. Больш таго, Чавэс выказаўся за адмену іспытаў і пад час навучаньня. Студэнты лікуюць.

«Уступныя іспыты ў ВНУ краіны зьяўляцца састарэлым мэтадам, якія выключаюць магчымасьць атрыманьня вышэйшай адукацыі для моладзі з народных масаў,» – заявіў Чавэс у чацьвер, паведамляе РИА Новости.

Прэзыдэнцкае абяцаньне павысіць студэнтам стыпэндыю да 100 даляраў, адчыніць льготныя студэнцкія сталоўкі, усталяваць у аўдыторыях сучасную вылічальную тэхніку глядзела ўся краіна. Па ўласным распараджэньні Чавэса, яго выступ трансьлявалі ўсе тэлеканалы й радыёстанцыі краіны.

tarka 12:30, 25/05/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0628 seconds.