Студэнты БДУ будуць езьдзіць па абмене ў Арабскія Эміраты

Рэктар БДУ падпісаў па пагадненьне аб супрацоўніцтве з унівэрсытэтам Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, разьмешчаным у горадзе Аль-Аін (Al-Ain).

Паводле гэтага пагадненьня прадугледжана супрацоўніцтва ў навучальнай і навуковай сфэрах, абмен выкладчыкамі і студэнтамі, удзел у сумесных навуковых распрацоўках.

Як паведамляе БелТА, рэктар БДУ В. Стражаў паабяцаў, што ў бліжэйшыя месяцы пагадненьне будзе дапоўнена канкрэтнымі праектамі, пераважна ў галіне матэматыкі і прыродазнаўчых навук.

Уні Вера 15:56, 09/03/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1027 seconds.